Ідэя стварэння малюнкаў для саколак з’явіліся невыпадкова. У нашай краіне цяпер шмат увагі надаецца сімвалічным формам аднаўлення беларускай ідэнтычнасці, паважлівага і ўважлівага стаўлення да нашага ўласнага досведу, спадчыны, кропкі погляду на свет. У Беларусі атрымалі новае жыццё і распаўсюд стужкі, моўныя курсы, культурныя падзеі – і гэта вельмі важна і своечасова.
На саколках жа людзі звычайна друкуюць прыгожыя вобразы і важныя думкі, каб паказаць сваё стаўленне да жыцця і зацікавіць людзей навокал тым, што істотна для чалавека.
Менавіта з-за гэтага мы вырашылі “выпусціць” сабраныя за лета 2015 года цытаты на волю: на вуліцы беларускіх гарадоў і вёсак на ўсеагульнае абмеркаванне, надрукаваўшы іх на нашай штодзённай універсальнай вопратцы – саколках.
Камусьці наша ідэя можа падацца трывіяльнай, але для нас менавіта такі фармат – гэта і сучасна, і нечакана, і модна