Саколкі

Насі сваё!Беларускія думкі
на любы памер

Цытуй сваё

Міхал Анемпадыстаў

Міхал Анемпадыстаў

Яго працоўная сфера – графічны дызайн. Тэхніка залежыць ад канкрэтнай задачы, а таксама ад рэальных умоваў рэалізацыі і выкарыстання прадукта. У дызайне Міхала найболей цікавіць тое, што са мноства элементаў ён сам складае цэласць. Дапасоўвае і су-падпарадкоўвае, стварае, альбо выяўляе сувязі паміж элементамі, знаходзіць ці прыдумвае спосабы рэалізацыі задуманага. Міхал прымаў удзел ў якасці дызанера шмат у якіх культуратворчых праектах і праз гэта ён адчувае сваю (найчасцей ананімную) прысутнасць у сучаснай беларускай культуры. Над удзелам у праекце “Цытуй сваё” доўга не думаў. Маўляў “А чаму не? Гэта ж сваё! Як тут адмовішся!”. Што тычыцца вынікаў працы, то сам Міхал вельмі рэдка бывае імі задаволены. Гэтым разам таксама. Але затое ў яго заўжды ёсць стымул паспрабаваць зрабіць што-небудзь яшчэ.

Другие дизайнеры проекта

Алег Усціновіч
Алег Усціновіч

Вольны мастак, дызайнер, кераміст

Алена Дашкевіч
Алена Дашкевіч

Мастак-дызайнер, працуе ў выдавецтве “Рифтур Принт”.

Артур Вакараў
Артур Вакараў

Дызайнер, творчы кіраўнік студыі “Адліга” з 1997 года.

Вадзім Пракопчык
Вадзім Пракопчык

Прадпрымальнік, архітэктар, дызайнер, арт-дырэктар і заснавальнік брэнду Sakolka.

Павел Семчанка
Павел Семчанка

Мастак-каліграф, прафесар, сябра Саюза мастакоў Беларусі і Союза дызайнераў Беларусі.