Саколкі

Насі сваё!Беларускія думкі
на любы памер

Цытуй сваё

Павел Семчанка

Павел Семчанка

Самы сталы і аўтарытэтны ўдзельнік праекта “Цытуй сваё!”. Займаецца каліграфіяй (галоўным чынам у тэхніцы востраканцовага пяра). Захапляецца рознымі рамёствамі. Яго каліграфічныя працы ёсць у розных музеях Беларусі. З’яўляецца аўтарам дзвух кніг: “Основы шрифтовой графики” і “Мелодии каллиграфа” і зараз працуе над трэцяй. Паўлу Афанасьевічу пленэр даў добры досьвед працы без прымусу над Нёманам у цудоўнай сялібе. Такое наваколле, на яго думку,  спрыяе натуральным развагам над важнымі рэчамі, дае абсалютную свабоду творчасці. Кажа, што творчы чалавек павінен быць заўсёды падрыхтаваны да вырашэння любой праблемы, хоць і не заўжды гэта можа быць удала – творчы чалавек мае права на памылку. Для яго было цікава ўзяць такі прадмет як “ружа” і з ім папрацаваць. Яго працу, як ён сам кажа, можна яшчэ бясконца “даводзіць” рознымі сучаснымі сродкамі, але ў працы рукамі заўжды ёсць свая адметнасць. 

Другие дизайнеры проекта

Алег Усціновіч
Алег Усціновіч

Вольны мастак, дызайнер, кераміст

Алена Дашкевіч
Алена Дашкевіч

Мастак-дызайнер, працуе ў выдавецтве “Рифтур Принт”.

Артур Вакараў
Артур Вакараў

Дызайнер, творчы кіраўнік студыі “Адліга” з 1997 года.

Вадзім Пракопчык
Вадзім Пракопчык

Прадпрымальнік, архітэктар, дызайнер, арт-дырэктар і заснавальнік брэнду Sakolka.

Павел Семчанка
Павел Семчанка

Мастак-каліграф, прафесар, сябра Саюза мастакоў Беларусі і Союза дызайнераў Беларусі.